Аўтары
тэксту:
Змiтрок
Марозаў i Цiмафей Лiтвiн
Музыка: Мiхаiла Слiзкага
Ад вясковых нiў з гарадскiх двароў
Мы прыйшлi ў БАТУ жыццю вучыцца,
Звонкi смех дзяўчат, жарты юнакоў
Абудзiлi вулiцы сталiцы.
Прыпеў: Унiверсiтэт – вечны неспакой,
Ведаў i духоўнасцi калыска.
Унiверсiтэт, ты ў душы маёй
Стаў юнацтва сталаю прапiскай.
Тут мы ўсе жывем, як адна сям`я,
Працаю Айчыны моц гартуем.
Дзякуем табе, Беларусь мая,
Як матулю, мы цябе шануем.
Прыпеў
Кожнаму душой трэба не старэць
На крутых дарогах да майстэрства …
Праз усё жыццё будзем сэрцы грэць
Цеплынёй студэнцкага братэрства.
Прыпеў
|